Пра мяне

 
Па адукацыі і па складу душы ў глабальным сэнсе я – мастацтвазнаўца, у больш вузкім – тэатразнаўца. Цікаўлюся ўсім, што завецца "сучаснае мастацтва" – ад інсталяцыі да перформанса. 

  Маю навуковую ступень кандыдата мастацтвазнаўства. Працавала кіраўніком Цэнтра беларускай драматургіі і рэжысуры. Зараз я – кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага. 

  Мае артыкулы ёсць у часопісах "Тэатр", "Тэатральнае жыццё", "Сучасная драматургія" (Масква), "Мастацтва", "Неман".З'яўляюся Лаўрэатам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.  

  Удзельнічала ў стыпендыяльнай праграме для творчай моладзі Gaude Polonia (г. Варшава, 2008 г.) і Праграмы для маладых навукоўцаў ( г. Варшава, 2010-2011 гг.)

Я чакаю вашых пытанняў у сваім блогу.



2 комментария: