Показаны сообщения с ярлыком Васіль Дранько-Майсюк. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Васіль Дранько-Майсюк. Показать все сообщения

четверг, 6 марта 2014 г.

Народныя песняры на тэатральнай сцэне


   Прэм'ера спектакля "Пясняр" па п'есе Васіля Дранько-Майсюка адбудзецца ў маі у НАДТ імя М.Горкага ў рамках "Сезона беларускай драматургіі". У адной прасторы будуць дзейнічаць Уладзімір Мулявін, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Цётка і іншыя знакавыя беларускія творцы. Што аб'ядноўвае лёсы айчынных творцаў? Рэжысёр - Валянціна Еранькова. У пастаноўцы занятыя вядучыя акцёры тэатра - заслужаны артыст РБ Сяргей Чэкерэс, Сяргей Жбанкоў, Ганна Маланкіна, Анастасія Шпакоўская і іншыя. 
  Ці здолеюць сучасныя артысты сыграць вядомых творцаў? Ці можна назваць такі праект нацыянальным па духу і чаму ён нараджаецца ў так званым Русскім тэатры?
  Далучайцеся да нас!
   Мы чакаем вашых пытанняў да стваральнікаў!