Сябры! На маім блогу вы заставілі шэраг заявак на гасцей і тэмы перадач! Гэта цудоўна!
Тэма - Мінскі форум вулічных тэатраў.
У Еўропе вулічныя інтэрактыўныя прадстаўленні даўно сталі часткай гарадскога жыцця, а як справы ў Мінску?
Ці патрэбны гораду ўсплеск адрэналіну ў выглядзе акцёраў, якія ўзаемадзейнічаюць з жыхарамі ці проста паказваюць спектакль пад адкрытым небам? На здымках славенскі вулічны тэатр Kud Ljud.