7 мая - Міжнародны дзень Радыё і Тэлебачання.
У гасцях "Дыяблогу пра прыгожае" -- знакаміты вядучы Аляксандр Мікалаевіч Дамарацкі.
"Свет далёкой звезды", "Калейдаскоп" -- няпоўны спіс перадач, якія зараз вядзе наш госць.
У інтэрнэце, дарэчы, няшмат інфармацыі пра Аляксандра Дамарацкага, нягледзячы на тое, што на тэлебачанні ён працуе вельмі даўно.
У вас ёсць выключная магчымасць задаць нашаму госцю пытанні, на якія ён абавязкова адкажа падчас эфіру!
