Показаны сообщения с ярлыком диаблог. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком диаблог. Показать все сообщения

суббота, 17 января 2015 г.

Артыстка з вялікай літары -- Тамара Ніжнікава

"Я аптыміст, жыццё трэба любіць. Мяне любілі публіка, урад, сябры, вучні. І тое, што мастацтва патрабуе ахвяр, гэта лухта. Мастацтва патрабуе вернасці. Скончыўшы ў 1949 годзе Маскоўскую кансерваторыю з адзнакай, я прынесла на сцэну ўсё сваё ўменне, майстэрства". Імя народнай артыскі СССР Тамары Мікалаеўны Ніжнікавай з 1950-х гадоў з'яўлялася візітнай карткай беларускай оперы. Зараз спявачка займаецца педагагічнай дзейнасцю. Вучні для яе як родныя дзеці. 
У сакавіку артыстка адзначае свае 90-годдзе.
 Далучайцеся да дыскусіі!



воскресенье, 7 декабря 2014 г.

Сярэдневяковая музыка сёння -- "Стары Ольса"

Гурт сярэдневяковай музыкі "Стары Ольса" існуе з 1999 г. і атрымала папулярнасць не толькі на радзіме, але і па за межамі Беларусі. Народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпозі Рэнесанса і айчынныя канты 16-17 стагоддзяў -- рэпертуар, вядома, шырокі. У нас у гасцях кіраўнік групы --Зміцер Сасноўскі. Далучайцеся да дыскусіі!

среда, 12 ноября 2014 г.

"Бронзавы Пясняр" -- помнік Уладзіміру Мулявіну. Сёння ў гасцях "Дыяблогу" скульптар Сяргей Логвін. Не прапусціце нас у 22.15

   6 кастрычніка ў Екацерэнбургу ўсталявалі помнік народнаму артысту СССР, легендарнаму Песняру Уладзіміру Мулявіну. Такі ж помнік плануецца адчыніць і ў Мінску на бульвары Мулявіна. У нашай студыі аўтар помніка -- скульптар Сяргей Логвін. Далучайцеся да дыскусіі!

среда, 29 октября 2014 г.

Сёння ў гасцях "Дыяблогу" Сяргей Журавель. У 60 гадоў усё толькі пачынаецца!

   Народны артыст Беларусі Сяргей Журавель адзначыў свой юбілей. За свой твочы шлях артыст сыграў і Сальвадора Далі, і Несцерку, і Тарцюфа.   Харызматычны Сяргей Журавель у кожнай ролі надзвычай арганічны і абаяльны. У гасцях "Дыяблогу пра прыгожае" акцёр раскажа пра мары дзяцінства і творчыя планы. Далучайцеся да гутаркі!

вторник, 14 октября 2014 г.

Як стаць зоркай!

   У гасцях "Дыяблога пра прыгожае" вядомы спявак і кампазітар Тарыел Майсурадзе, які 27 лістапада дасць канцэрт у Палацы Рэспублікі "Любоў толькі там, дзе ты".
Далучайцеся да дыскусіі!

вторник, 7 октября 2014 г.

Заўтра мы гаворым пра беларускія мультфільмы для дарослых і дзяцей. У гасцях "Дыяблогу" - вядомы рэжысер-аніматар Аляксандр Ленкін

Штогод беларускія аніматары атрымоўваюць узнагароды на міжнародных кінафорумах, але на радзіме ж іх амаль не ведаюць. Калі вы альбо вашыя дзеці апошні раз глядзелі беларускі мультфільм? Вядомы рэжысер-аніматар Аляксандр Ленкін раскажа чаму 3D-тэхналогіі не выкарыстоўваюцца ў айчынный мультфільмах, чаму беларускія анімацыйныя фільмы так запатрабаваны ва ўсім свеце і якія айчынныя мультфільмы варта глядзець нашым дзецям. Далучайцеся да дыскусіі! 

вторник, 30 сентября 2014 г.

Заўтра мы гаворым пра беларускую эстраду з Васілём Буйніцкім. Не прапусціце "Дыяблог. Пра прыгожае" у 09.15


    Пасля конкурсу "Еўрабачанне" хочацца пагаварыць пра нашу эстраду і выканаўцаў.   Куды рухацца і чым прывабліваць слухачоў? Пра беларускую эстраду будзем гутарыць з дырэктарам Маладзёжнага тэатра эстрады Васілём Буйніцкім.
   Далучайцеся да гутаркі! Дасылайце пытанні і каментарыі!

вторник, 23 сентября 2014 г.

Заўтра ў "Дыяблогу" мы гаворым пра пластычны тэатр Вячаслава Іназемцава "Інжэст". Не прапусціце!

   
   Гэты тэатр забаранялі і нават забіралі ў аддзяленне міліцыі. Ён уладальнік шматлікіх фестывальных узнагарод. Існуе ўжо больш за 30 гадоў і збірае поўныя залы.

   Пластычны тэатр Вячаслава Іназемцава "Інжэст" умее здзівіць нават самага дасведчанага гледача, менавіта таму, што гэта тэатр пошуку і эксперыменту.

   У гасцях "Дыяблогу пра прыгожае" - мастацкі кіраўнік, рэжысёр і акцёр тэатра "Інжэст" Вячаслаў Іназемцаў. Будзем гаварыць пра II Форум пластычных тэатраў Беларусі "ПлаSтформа", які адбыўся 11-15 лютага 2014 года. Што сабой прадстаўляе пластычны тэатр Беларусі ў параўнанні з іншымі еўрапейскімі тэатрамі? А таксама пра сам тэатр "Інжэст".

   Далучайцеся да размовы!

вторник, 16 сентября 2014 г.

Пра сучаснае мастацтва з Нікай Сандарс. Глядзіце нас заўтра ў 09.50 на канале "Беларусь 3"

У гасцях "Дыяблогу пра прыгожае"  вядомая  мастачка Ніка Сандарс. Яе карціну выклікаюць жывыя эмоцыі, а сама Ніка яшчэ і вядомы блогер, якого чытаюць сотні падпісчыкаў. Далучайцеся да дыскусіі аб сучасным мастацтве!


пятница, 12 сентября 2014 г.

Белорусская художница Марина Эльяшевич

 
    Имя этой художницы появилось в художественном пространстве Беларуси не так давно, однако, несмотря на дебют ее можно сразу выделить из круга молодых и зрелых художников благодаря нетрадиционному стилю, в котором она работает. 

  Марина практически единственная, кто предлагает белорусскому зрителю картины, выполненные в технике традиционной китайской живописи. Освоив весьма сложный изобразительный язык восточной живописи, художница воплотила свои знания и стремления в одном из сложнейших жанров – анималистическом.

   Легко комбинируя, сплавляя в единое целое различные техники живописи, при этом не допуская ни одного неверного мазка, Марина Эльяшевич получает в картинах ту удивительную и пленительную гармонию, свойственную восточной акварели, добивается совершенства в созидании, созидая совершенство. 

   Задавайте свои вопросы, высказывайте свое мнение, мы ждем ваших комментариев!


воскресенье, 7 сентября 2014 г.

Сучасная фатаграфія вачыма Юрыя Іванова

   Здаецца, сення з усіх відаў мастацтва самым папулярным і распаўсюджаным з'яўляецца фатаграфія. Здымкі робяць усе. Хтосьці для сацыяльных сетак і ўласнага задавальнення. А ў некага гэта робіцца справай усяго жыцця. Гэта і завецца талентам.

   Юрый Іваноў уваходзіць у сотню лепшых фатографаў свету. На яго фотаздымках вядомыя грамадскія дзеячы, паэты, скульптары, музыканты, пісьменнікі, мастакі -- Уладзімір Мулявін, Міхаіл Гарбачоў, Петр Машэраў, Міхаіл Савіцкі і іншыя. Сапраўдную вядомасць яму прынес ўдзел у 1990 годзе ў праекце «Адзін дзень з жыцця СССР» (Collins Publishing, USA). Конкурс праводзіўся выдавецтвам "TIME-LIFE". Яго фатаграфія "лятучка", створаная ў рамках гэтага праекта, увайшла ў спіс лепшых фатаграфій свету перыяду 1980-1990 гг.
Далучайцеся да дыскусіі!

суббота, 6 сентября 2014 г.

Непаўторная Зоя Белахвосцік

   26 кастрычніка святкуе свой юбілей знакамітая Паўлінка -- заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Зоя Белахвосцік. У Купалаўским тэатры Зоя Валянцінаўна працуе больш за 30 год і выканала больш за 40 роляў. Таленавітая, яркая, глыбокая, харызматычная... Пра гэту актрысу можна гаварыць бясконца, але лепш адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць.

   Далучайцеся да нашай гутаркі! 

среда, 18 июня 2014 г.

Сёння ў гасцях "Дыяблога" быў народны артыст Беларусі, вядомы кампазітар Валерый Іваноў.

   У гасцях "Дыяблога пра прыгожае" народны артыст Беларусі, вядомы кампазітар Валерый Іваноў. Найбольшую папулярнасць атрымалі песні: «Ты, да я, да мы з табой" з карціны «Ціхія тpоечнікі», «Пахне чабор», «Раз ды разок ...», «Гуляць дык гуляць». Натхненне Валерый Іваноў чэрпае з нацыянальнага фальклору. Уключайцеся ў гутарку!

Праграму цалкам і відэа-нарэзкі на самыя цікавыя пытанні можна паглядзець тут або ў блогу http://ksmolskay.blogspot.com/p/blog-page_17.html

Сачыце за абнаўленнем!
 

вторник, 3 июня 2014 г.

вторник, 27 мая 2014 г.

Наватарскія моладзевыя праекты. Мюзікл "Дуброўскі". Заўтра ў гасцях "Дыяблогу" - Кім Брейтбург


   У гасцях "Дыяблогу пра прыгожае"вядомы музычны выканаўца, кампазітар, аранжыроўшчык і прадзюсер Кім Брейтбург. Наш госць супрацоўнічае з расійскімі і беларускімі выканаўцамі, а зараз репеціруе са студэнтамі Інстытута культуры мюзікл "Дуброўскі", да якого  ён напісаў музыку. Прэм'ера ў канцы мая. Чакаем пытанняў да госця!

вторник, 20 мая 2014 г.

Заўтра мы гаворым пра сучаснае выяўленчае мастацтва Беларусі. У гасцях "Дыяблогу" - Наталля Шаранговіч. Глядзіце нас у 09.25 і 21.55


   З 21 красавіка па 10 чэрвеня ў Мінску праходзіць выстава  сучаснага мастацтва “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта”. Унікальнасць гэтага праекта ў тым, што ўпершыню паслядоўна і поўна сабраны ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў адзіную экспазіцыю “Сто гадоў беларускага авангарда” творы авангарда, андэграўнда, нонканфармізма з 1910-х па 1990-я гады. 

   Экспазіцыя выстаўкі сучаснага мастацтва “Avant-gARTe. 
   Ад квадрата да аб’екта”, якая адкрыецца ў будынку на праспекце Пераможцаў 14, звязвае працы мастакоў-авангардыстаў ХХ стагоддзя і сучасных беларускіх аўтараў ХХІ стагоддзя, паказваючы пераемнасць традыцый і іх развіццё ў жывапісе, графіке, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, арт-аб’ектах, дызайне і фатаграфіі. Гэта дае магчымасць убачыць творчую дынаміку беларускага мастацтва ў ХХІ стагоддзі.

   У нашай студыі куратар праекта і кіраўнік Цэнтра сучасных мастацтваў 
Наталля Шаранговіч.

   Калі ласка, дасылайце пытанні і каментарыі да 14 мая і нашая госця на іх абавязкова адкажа. 

вторник, 13 мая 2014 г.

Заўтра мы гаворым пра Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. У гасцях "Дыя@блогу" - Аляксей Ляляўскі.

   15-19 мая у Мінску адбудзецца VIII Міжнародны фестываль тэатраў лялек. За 5 дзён вядомыя калектывы з Польшчы, Італіі ,Украіны, Расіі, Ізраіля і, вядома, Беларусі пакажуць 14 спектакляў.

   У кулуарнай тэатральнай прасторы існуе думка, што Лялечны беларускі тэатр -- гэта лепшае, што ёсць сёння ў айчынным тэатры. Маўляў, менавіта ён не паграз, як драматычны ў руціне і правінцыйнай серасці, а з'яўляецца прыкладам добрага еўрапейскага тэатра.

   Такія рэжысёры лялечнага тэатру, як Аляксандр Янушкевіч і Алег Жугжда намінаваны на расійскую тэатральную прэмію "Залатая Маска" за спектаклі, якія яны паставілі ў Расіі. Гэта, выбачайце, тая самая вышыня, калі б беларускі фільм быў намінаваны на Оскар. Аляксей Ляляўскі - мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек ажыццявіў пастаноўкі спектакляў больш, чым у дзесяці краінах свету і мае вялікую колькасць міжнародных узнагарод.

   Насуперак усяму гэтаму у нас да гэтага часу існуе стэрэатып, што лялечны тэатр, гэта тэатр для дзяцей. Разбураем стэрэатыпы разам з нашым госцем --  рэжысёрам, мастацкім кіраўніком фестывалю Аляксеем Ляляўскім. 

    Чакаем вашых пытанняў і каментарыяў да 6 мая! Далучайцеся! 

вторник, 6 мая 2014 г.

Заўтра ў "Дыя@блогу" Дзень Радыё і Тэлебачання . У гасцях- Аляксандр Дамарацкі. Глядзіце нас у 09.30 і 22.00

   7 мая - Міжнародны дзень Радыё і Тэлебачання. 
  У гасцях "Дыяблогу пра прыгожае" -- знакаміты вядучы Аляксандр Мікалаевіч Дамарацкі.
   "Свет далёкой звезды", "Калейдаскоп" -- няпоўны спіс перадач, якія зараз вядзе наш госць.
   У інтэрнэце, дарэчы, няшмат інфармацыі пра Аляксандра Дамарацкага, нягледзячы на тое, што на тэлебачанні ён працуе вельмі даўно.
   У вас ёсць выключная магчымасць задаць нашаму госцю пытанні, на якія ён абавязкова адкажа падчас эфіру!