З 21 красавіка па 10 чэрвеня ў Мінску праходзіць выстава сучаснага мастацтва “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта”. Унікальнасць
гэтага праекта ў тым, што ўпершыню паслядоўна і поўна сабраны ў Музеі
сучаснага выяўленчага мастацтва ў адзіную экспазіцыю “Сто
гадоў беларускага авангарда” творы авангарда, андэграўнда, нонканфармізма з
1910-х па 1990-я гады.
Экспазіцыя выстаўкі сучаснага мастацтва “Avant-gARTe.
Ад квадрата да аб’екта”, якая адкрыецца ў будынку на праспекце Пераможцаў 14, звязвае працы
мастакоў-авангардыстаў ХХ стагоддзя і сучасных беларускіх аўтараў ХХІ
стагоддзя, паказваючы пераемнасць традыцый і іх развіццё
ў жывапісе, графіке, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве,
арт-аб’ектах, дызайне і фатаграфіі. Гэта дае магчымасць убачыць творчую
дынаміку беларускага мастацтва ў ХХІ стагоддзі.
У нашай студыі куратар праекта і кіраўнік Цэнтра сучасных мастацтваў
Наталля
Шаранговіч.
Калі ласка, дасылайце пытанні і каментарыі да 14 мая і нашая госця на іх абавязкова адкажа.