воскресенье, 15 января 2017 г.

“Беларускія песняры”. Спадчына.

Гэты калектыў ужо шмат гадоў збірае на свае выступы гледачоў розных пакаленняў. Адны прыходзяць на канцэрт, каб успомніць шчаслівыя гады маладосці, іншыя - толькі адкрываюць для сябе песні калектыву. Але артысты не перастаюць здзіўляць сваіх прыхільнікаў і цвёрда займаюць лідзіруючыя пазіцыі. Аб музыцы праверанай гадамі, аб творчых эксперементах і марах глядзіце ў нашай праграме.
У нас у гасцях заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валерый Дайнека, кампазітар, бас-гітарыст Аляксандр Кацікаў.

пятница, 30 декабря 2016 г.

Краундфандынг у Беларусі

Стратэгіі арт-менеджменту не стаяць на месцы і развіваюцца на роўні з мастацтвам. Краундфандынг стаў новым спосабам дапамагаць добрым ідэям і таленавітым творцам. Як справы ідуць у нашай краіне , у якой з нядаўняга часу актыўна сталі працаваць краундфандынгавыя платвормы ДАВЕДАЕЦЕСЯ ЗАРАЗ.

Аб паспяховых рэалізаваных праектах у галіне музыкі і тэатра нам расказалі госці праграмы: рэжысёр Аляксандр Марчанка і кіраўнік гурта "Стары Ольса" Зміцер Сасноўскі.

четверг, 22 декабря 2016 г.

Выстава сучаснага мастацтва "Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока"

Ці можа мастацтва аб'ядновываць, ствараючы прастору мірнага і прыгожага дыялогу? Арганізатары выставы сучаснага мастацтва "Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока" сцвярджаюць, што так - можа!
Праект адкрыўся сёння ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.
З гэтай нагоды ў студыю Дыяблога мы запрасілі мастака, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Віктара Альшэўскага і пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушку.

суббота, 12 ноября 2016 г.

500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Раман Матульскі ў студыі "Дыяблога"

Як рыхтуецца сталіца да юбілейнага года? Ці можна вярнуць спадчыну Скарыны на радзіму? Дзе паглядзець тэатралыныя пастаноўкі, прысвечаныя першадрукару?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні глядзіце ў праграме.
У студыі "Дыяблога" дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

суббота, 1 октября 2016 г.

ТЭАРТ

Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "Тэарт" штогод прадстаўляе лепшыя беларускія і еўрапейскія пастаноўкі, якія выклікаюць шмат дыскусій. У гэтым годзе асаблівую цікавасць выклікае  айчынны showcase -- 13 лепшых беларускіх пастановак за апошні час. 
Чым адметныя менавіта гэтыя спектаклі? Якое месца ў міжнародным тэатральным асяроддзі займае беларускі тэатр? І якая задача стаіць перад тэатрам у XXI стагоддзі? 
Нашы госці -- куратар беларускай праграмы фестывалю, тэатральны крытык Людміла Грамыка і тэатральны крытык, лектар адукацыйнай праграмы "Тэарта" Алена Мальчэўская. Далучайцеся!