вторник, 26 августа 2014 г.

"Дыяблог пра прыгожае" вяртаецца!

Ужо ў верасні мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага цырку Вітаўтас Грыгалюнас раскажа чым айчынны цырк лепшы за Цырк Дзю Салей, мастачка і вядомы блоггер Ніка Сандрас паведаміць пра сваю культурную палітыку ў якасці міністра культуры, кампазітар Уладзімір Кандрусевіч раскажа пра ролю рок-музыкі ў яго жыцці, мастацкі кіраўнік пластычнага тэатру “Інжэст” Уладзіслаў Іназемцаў прыадчыніць таямніцу стварэння культавых беларускіх спектакляў, а дырэктар Маладзежнага тэатра эстрады Васіль Буйніцкі раскажа пра новыя імены  маладых артыстаў.

Мастацтва робіць наша жыцце больш разнастайным. Мастацтва дапамагае зразумець самога сябе. "Мастацтва змякчае норавы", - казаў Авідзій і меў рацыю. Ад сябе дадам, што сапраўднае мастацтва робіць чалавека лепш, і гэта па-ранейшаму актуальна.


Удзельнічайце ў нашых дыскусіях, дасылайце тэмы і гасцей, якія вас цікавяць! Будзьце з намі!

2 комментария:

  1. хочацца больш маладых гасцей, хочацца іх бачанне свету і мастацтва. Яны ж наша будучыня. Слухаць у чарговы раз заслужаных і народных не вельмі цікава. Дзе беларуская таленавітая, незашораная моладзь у вашай перадачы?

    ОтветитьУдалить