четверг, 27 августа 2015 г.

Беларускі саюз майстроў народнай творчасці

"Ня тое дорага, што золата, а тое, што добрага майста" -- гэтыя мудрыя словы -- крэда Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Ці ведаеце Вы як ствараецца, напрыклад, выцінанка ці драўляная лялька? Сення ў Беларусі дзесяткі тысяч майстроў, якія штодня вышываюць, выразаюць фігуркі з дрэва, куюць, плятуць арыгінальныя вырабы з саломкі, лазы і бісеру, вырабляюць драўляныя лялькі... 
Каго прымаюць у Беларускі саюз майстроў народнай творчасці?  Чым саюз можа дапамагчы майстру?У нашай студыі -- Сахута Яўген Міхайлавіч -  Старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Доктар мастацтвазнаўства, прафесар, які даследуе тэорыю, гісторыю і сучасны стан беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народныя мастацкія промыслы. Далучайцеся да дыскусіі!

8 комментариев:

  1. Які від традыцыйнага рамяства зараз знаходзіцца не ў самым лепшым стане і за які, наадварот, хвалявацца не трэба?

    ОтветитьУдалить
  2. Алена Рымбальская31 августа 2015 г. в 02:27

    добры дзень, я - ужо вопытны майстар, займаюся саломапляценнем, а мой муж - ганчар, хацелі б ўступіць у ваш саюз. Каго прымаюць у саюз? Чым ён можа дапамагчы майстру?

    ОтветитьУдалить
  3. З любога падарожжа хочацца прывезці нешта характэрнае для той краіны, у якой пабываў. Хутка да мяне прыязджае сяброўка з Італіі. Які сувенір, на ваш погляд, адметны менавіта для беларусаў можна ёй набыць? Дзе можна знайсцi вырабы беларускiх майстроў?

    ОтветитьУдалить
  4. Сення праводзіцца вельмі шмат выстаў, майстар-класаў, адкрываюцца класы па навучанні ганчарстве, ткацтве, вышыванцы і іншых відах народнай творчасці, скажыце, па вашых назіраннях, хто цікавіцца, хто прыходзіць на такія майстар-класы?

    ОтветитьУдалить
  5. Яўген Міхайлавіч, развіццё промыслаў і рамёстваў на вашу думку, павiнна iсцi ў нейкіх культурных цэнтрах ці гэта — прэрагатыва сем’яў?

    ОтветитьУдалить
  6. Ці есць рамяство, якое вы хацелі б адрадзіць, якое сучасныя беларусы ўжо не памятаюць. Як наогул вядзецца даследчая праца ў гэтай сферы

    ОтветитьУдалить
  7. Раскажыце, калі ласка, пра самыя буйныя конкурсы - фестывалі, святы, якія збіраюць найбольшую колькасць прац беларускіх майстроў, куды можна прыйсці і паглядзець або купіць сувеніры? Не хапае рэкламы, каб наша беларускае - ды з кожнага экрана! ды на кожным кроку!

    ОтветитьУдалить
  8. Шаноўны Яўген Міхайлавіч, не сакрэт, што праз народнае мастацтва, народны тэатр раскрываецца душа этнасу. А якая, на Ваш погляд, душа ў беларуса?

    ОтветитьУдалить