Пластычны тэатр Вячаслава Іназемцава "Інжэст" умее здзівіць нават самага дасведчанага гледача, менавіта таму, што гэта тэатр пошуку і эксперыменту.
У гасцях "Дыяблогу пра прыгожае" - мастацкі кіраўнік, рэжысёр і акцёр тэатра "Інжэст" Вячаслаў Іназемцаў. Будзем гаварыць пра II Форум пластычных тэатраў Беларусі "ПлаSтформа", які адбыўся 11-15 лютага 2014 года. Што сабой прадстаўляе пластычны тэатр Беларусі ў параўнанні з іншымі еўрапейскімі тэатрамі? А таксама пра сам тэатр "Інжэст".
Далучайцеся да размовы!
