Показаны сообщения с ярлыком ПлаSтформа. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком ПлаSтформа. Показать все сообщения

вторник, 23 сентября 2014 г.

Заўтра ў "Дыяблогу" мы гаворым пра пластычны тэатр Вячаслава Іназемцава "Інжэст". Не прапусціце!

   
   Гэты тэатр забаранялі і нават забіралі ў аддзяленне міліцыі. Ён уладальнік шматлікіх фестывальных узнагарод. Існуе ўжо больш за 30 гадоў і збірае поўныя залы.

   Пластычны тэатр Вячаслава Іназемцава "Інжэст" умее здзівіць нават самага дасведчанага гледача, менавіта таму, што гэта тэатр пошуку і эксперыменту.

   У гасцях "Дыяблогу пра прыгожае" - мастацкі кіраўнік, рэжысёр і акцёр тэатра "Інжэст" Вячаслаў Іназемцаў. Будзем гаварыць пра II Форум пластычных тэатраў Беларусі "ПлаSтформа", які адбыўся 11-15 лютага 2014 года. Што сабой прадстаўляе пластычны тэатр Беларусі ў параўнанні з іншымі еўрапейскімі тэатрамі? А таксама пра сам тэатр "Інжэст".

   Далучайцеся да размовы!