Штогод беларускія аніматары атрымоўваюць узнагароды на міжнародных кінафорумах, але на радзіме ж іх амаль не ведаюць. Калі вы альбо вашыя дзеці апошні раз глядзелі беларускі мультфільм? Вядомы рэжысер-аніматар Аляксандр Ленкін раскажа чаму 3D-тэхналогіі не выкарыстоўваюцца ў айчынный мультфільмах, чаму беларускія анімацыйныя фільмы так запатрабаваны ва ўсім свеце і якія айчынныя мультфільмы варта глядзець нашым дзецям. Далучайцеся да дыскусіі!