Показаны сообщения с ярлыком беларускае мастацтва. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком беларускае мастацтва. Показать все сообщения

вторник, 7 октября 2014 г.

Заўтра мы гаворым пра беларускія мультфільмы для дарослых і дзяцей. У гасцях "Дыяблогу" - вядомы рэжысер-аніматар Аляксандр Ленкін

Штогод беларускія аніматары атрымоўваюць узнагароды на міжнародных кінафорумах, але на радзіме ж іх амаль не ведаюць. Калі вы альбо вашыя дзеці апошні раз глядзелі беларускі мультфільм? Вядомы рэжысер-аніматар Аляксандр Ленкін раскажа чаму 3D-тэхналогіі не выкарыстоўваюцца ў айчынный мультфільмах, чаму беларускія анімацыйныя фільмы так запатрабаваны ва ўсім свеце і якія айчынныя мультфільмы варта глядзець нашым дзецям. Далучайцеся да дыскусіі! 

понедельник, 17 марта 2014 г.

Галерэя "Ў"

   Арт-пляцоўка для прэзентацыі сучаснага беларускага і еўрапейскага мастацтва.

  Выставы, спектаклі, прэзентацыі, дыскусіі... Крама, у якой можна набыць і карціну, і кнігу, і завушніцы... Утульны вінны бар... Усё гэта Галерэя "Ў". Як удалося жаноцкай камандзе на чале з дырэктарам Валянцінай Кісялёвай стварыць такі маштабны і карысны праект?

   Калі ласка, пакідайце каментарыі і пытанні.І мы абавязкова зададзім іх падчас гутаркі ў "Дыяблогу".