воскресенье, 7 декабря 2014 г.

Сярэдневяковая музыка сёння -- "Стары Ольса"

Гурт сярэдневяковай музыкі "Стары Ольса" існуе з 1999 г. і атрымала папулярнасць не толькі на радзіме, але і па за межамі Беларусі. Народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпозі Рэнесанса і айчынныя канты 16-17 стагоддзяў -- рэпертуар, вядома, шырокі. У нас у гасцях кіраўнік групы --Зміцер Сасноўскі. Далучайцеся да дыскусіі!

9 комментариев:

  1. Вандроўшчыца8 декабря 2014 г. в 02:45

    У вашай працы што складаней: тэксты старыя знайсці альбо стварыць новы інструмент, каб ён здзівіў усіх? І якая частка вашай работы над творамі падабаецца вам больш за ўсе і прыносіць больш задавальнення

    ОтветитьУдалить
  2. як мне здаецца, у апошні час цікавасць да гісторыі Беларусі павялічваецца, назіраеце вы гэтую тэндэнцыю на сваіх канцэртах? Цікавяць беларусаў ды знатакоў музыкі сярэднявечныя беларускія матывы?

    ОтветитьУдалить
  3. ці даводзілася вам даказваць заўзятым фанатам даўніны, што тыя старажытныя інструменты, якія вы ствараеце, гучаць дакладна так, як трэба?

    ОтветитьУдалить
  4. Што вас прыцягнула у сярэднявечную музыку? не народную, не эстрадную, а менавiта сярэднявечную: рамантыка таго часу, прыгажосць музыкі альбо яе эксклюзіўнасць?

    ОтветитьУдалить
  5. Спадарыня Алена8 декабря 2014 г. в 03:34

    Мой сын пачуўшы вашу музыку і ўбачыўшы вас на канцэрце зацікавіўся такой музыкай, Дзе зараз магчыма навучыцца граць, напрыклад, на дудзе, лютні ці гуслях? Ці бераце вы на навучанне перспектыўных людзей?

    ОтветитьУдалить
  6. Зміцер, вялікі дзякуй за вашу музыку. мой пытанне: беларуская музыка мінулага, музыка сенняшняя дня і (пафантазіруем) музыка будучыні, што, на ваш погляд, іх аб'ядноўвае і якія адрозненні відавочныя?

    ОтветитьУдалить
  7. Якія з інструментаў, якія вамі былі адноўлены, вам падабаюцца больш за ўсе і якія з іх вы б прапанавалі сучасным музыкам?

    ОтветитьУдалить
  8. Ці не здаецца вам, што ваша музыка занадта спецыфічная? што яна не разлічана на масавага слухача. Ці марыце вы стаць калі-небудзь канкурэнтамі поп-групам?

    ОтветитьУдалить
  9. Шаноўны Зміцер, па-першае, дзякуй Вам і ўдзельнікам гурта за тую працу і музыку, якую вы разам робіце. Слухаю вас ўжо тры гады і актыўна раю сваім замежным сябрам, якія цікавяцца культурай нашай краіны.
    Па-другое, у мяне да Вас пытанне. Скажыце, калі ласка, які музычны твор Вы лічыце вяршыняй сярэднявечнай музыкі Беларусі (ВКЛ) і чаму? Дзякуй.

    ОтветитьУдалить