
Гурт сярэдневяковай музыкі
"Стары Ольса" існуе з 1999 г. і атрымала папулярнасць не толькі на радзіме, але і па за межамі Беларусі. Народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпозі Рэнесанса і айчынныя канты 16-17 стагоддзяў -- рэпертуар, вядома, шырокі. У нас у гасцях кіраўнік групы --
Зміцер Сасноўскі. Далучайцеся да дыскусіі!
У вашай працы што складаней: тэксты старыя знайсці альбо стварыць новы інструмент, каб ён здзівіў усіх? І якая частка вашай работы над творамі падабаецца вам больш за ўсе і прыносіць больш задавальнення
ОтветитьУдалитьяк мне здаецца, у апошні час цікавасць да гісторыі Беларусі павялічваецца, назіраеце вы гэтую тэндэнцыю на сваіх канцэртах? Цікавяць беларусаў ды знатакоў музыкі сярэднявечныя беларускія матывы?
ОтветитьУдалитьці даводзілася вам даказваць заўзятым фанатам даўніны, што тыя старажытныя інструменты, якія вы ствараеце, гучаць дакладна так, як трэба?
ОтветитьУдалитьШто вас прыцягнула у сярэднявечную музыку? не народную, не эстрадную, а менавiта сярэднявечную: рамантыка таго часу, прыгажосць музыкі альбо яе эксклюзіўнасць?
ОтветитьУдалитьМой сын пачуўшы вашу музыку і ўбачыўшы вас на канцэрце зацікавіўся такой музыкай, Дзе зараз магчыма навучыцца граць, напрыклад, на дудзе, лютні ці гуслях? Ці бераце вы на навучанне перспектыўных людзей?
ОтветитьУдалитьЗміцер, вялікі дзякуй за вашу музыку. мой пытанне: беларуская музыка мінулага, музыка сенняшняя дня і (пафантазіруем) музыка будучыні, што, на ваш погляд, іх аб'ядноўвае і якія адрозненні відавочныя?
ОтветитьУдалитьЯкія з інструментаў, якія вамі былі адноўлены, вам падабаюцца больш за ўсе і якія з іх вы б прапанавалі сучасным музыкам?
ОтветитьУдалитьЦі не здаецца вам, што ваша музыка занадта спецыфічная? што яна не разлічана на масавага слухача. Ці марыце вы стаць калі-небудзь канкурэнтамі поп-групам?
ОтветитьУдалитьШаноўны Зміцер, па-першае, дзякуй Вам і ўдзельнікам гурта за тую працу і музыку, якую вы разам робіце. Слухаю вас ўжо тры гады і актыўна раю сваім замежным сябрам, якія цікавяцца культурай нашай краіны.
ОтветитьУдалитьПа-другое, у мяне да Вас пытанне. Скажыце, калі ласка, які музычны твор Вы лічыце вяршыняй сярэднявечнай музыкі Беларусі (ВКЛ) і чаму? Дзякуй.